www.barysau.by
НБРБ USD EUR RUB
23.02 0.6%8150 0.6%10790 0.4%274
22.02 0.5%8200 0.2%10860 0.7%275
21.02 0.4%8240 -0.2%10880 -0.4%277
Лагін:
Пароль:
 
рэгістрацыя карыстальніка
аднаўленне пароля
bel

Карысная інфармацыя

Навіны Барысаўскага рэгіёна | RSS

22.02.2012 14:22, учора
Культура, рэйтынг навіны: 9.875
прачытана: 93, каментароў: 3

Вядомы амерыканскі фатограф Даніэль Золінгер зняў Барысаў (+ 2 фота і яго каментары да іх)

Сёлета на самым пачатку студзеня вядомы фатограф-фрылансер Даніэль Золінгер, ураджэнец амерыканскага штата Нью-Мексіка, пабываў, па ўсім відаць, праездам у Барысаве. Аднак ён паспеў зрабіць у нашым горадзе некалькі цікавых здымкаў, два з якіх размясціў для азнаямлення на інтэрнэт-сервісе flickr.com.

22.02.2012 11:18, учора
Здарэнні, рэйтынг навіны: 7.233
прачытана: 66, каментароў: 2

Агонь з-пад капота Fiat-а затушылі снегам (+ 6 фота)

Жыхары Барысава ў мінулую суботу, 18 лютага, маглі ўбачыць крыху дзіўную карціну на выездзе з горада. Некалькі мужчын рыдлёўкамі закідвалі снег пад капот Fiat Stilo. Аказваецца, такім чынам яны спрабавалі ліквідаваць ўзгаранне ў маторным адсеку.

22.02.2012 15:51, учора
Грамадства, рэйтынг навіны: 4.898
прачытана: 61, каментароў: 1

Беларуская якасць: Крапёжная гума для лыжаў парвалася проста ў дзіцячых руках (+ фота)

Паведамлена чытачом

Месяц таму адзін з чытачоў barysau.by набыў у краме “Тавары для дзяцей”, што на вуліцы Чапаева ў Барысаве, крапёж для дзіцячых лыжаў. Літаральна праз 150-200 метраў ад пад’езда адна з крапёжных гумак разарвалася напалам. Катанне на лыжах давялося адкласці.

22.02.2012 13:05, Спорт
рэйтынг навіны: 2.570, прачытана: 58, каментароў: 0
Ягор Філіпенка афіцыйна перайшоў з маскоўскага “Спартака” ў БАТЭ

Вечарам у аўторак паміж барысаўскім БАТЭ і маскоўскім “Спартаком” падпісана міжклубная дамова аб пераходзе абаронцы Ягора Філіпенкі ў склад васьміразовых чэмпіёнаў Беларусі. Мінулы год футбаліст знаходзіўся ў арэндзе ў барысаўскім клубе.

 
22.02.2012 12:20, Здарэнні
рэйтынг навіны: 2.566, прачытана: 58, каментароў: 0
Махлярка пад выглядам участковага ўрача абрабавала пенсіянерку

Людзі вельмі сталага веку часта становяцца даверлівымі як дзеці. Так, учора, 21 лютага, 84-гадовая жыхарка Барысава а 13-30 упусціла да сябе дахаты невядомую ёй жанчыну, якая прадставілася ўчастковай лекаркай.

 
22.02.2012 11:52, Здарэнні
рэйтынг навіны: 2.744, прачытана: 72, каментароў: 0
Жыгулёнак занесла пад сустрэчны МАЗ: жанчына-вадзіцель у рэанімацыі

Неспрыяльныя пагодныя ўмовы ў другой палове лютага значна ўскладняюць дарожны рух, таму на дарогах трэба быць крайне пільнымі. Лепей лішні раз перасцерагчыся, чым трапіць у безвыходную сітуацыю, у якой апынулася кіроўца-жанчына на вуліцы Дарожнай у Барысаве.

 
22.02.2012 10:09, Здарэнні
рэйтынг навіны: 2.534, прачытана: 56, каментароў: 0
Пралезлі праз акно, каб пажывіцца дабром пенсіянерак

У панядзелак, 20 лютага, у міліцыю звярнуліся дзве барысаўскія пенсіянеркі з падобнай праблемай. Невядомыя злодзеі праніклі праз акно ў дамы, якія ім належаць, і вынеслі адтуль каштоўныя рэчы. У абодвух выпадках злодзеі пакуль што не выяўленыя.

 
22.02.2012 09:34, Эканоміка
рэйтынг навіны: 2.530, прачытана: 56, каментароў: 0
Усім мірам: Да пасяўной у Мінскай вобласці будуць прыцягваць работнікаў прамысловых прадпрыемстваў

Пра гэта паведаміў журналістам першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Аляксандр Замжыцкі. Для правядзення пасяўной кампаніі ў аптымальныя аграпрамысловыя тэрміны ў вобласці не хапае 1,5 тыс. механізатараў. Да палявых работ будуць прыцягнутыя працаўнікі прамысловых прадпрыемстваў.

 
19.02.2012 17:03, Культура
рэйтынг навіны: 2.319, прачытана: 56, каментароў: 0
Рэжысёр Валерый Мазынскі: У цяперашніх рэжысёраў цэнзар у галаве (+ відэа)

Выдатны рэжысёр Коласаўскага тэатра і “Вольнай сцэны”, якому давялося і “На дне” Горкага паставіць у турэмнай камеры Акрэсціна пасля затрымання на акцыі пратэсту ў 2006 годзе, заўтра святкуе 65-годдзе. Валерый Мазынскі, дарэчы, мае прамое дачынне да Барысаўшчыны, ён нарадзіўся ў барысаўскай вёсцы Вялікае Стахава.

 
19.02.2012 12:07, Палітыка
рэйтынг навіны: 5.646, прачытана: 138, каментароў: 1
Барысаўскі філіял “партыі” чыноўнікаў і ідэолагаў: а ў нас усё ок (+ 9 фота)

У пятніцу, 17 лютага, барысаўскі раённы філіял лукашэнкаўскай грамадскай арганізацыі “Белая Русь” абмеркаваў вынікі сваёй дзейнасці за 2011 год і набудаваў планаў на 2012. РГА “Белая Русь” з’яўляецца “без пяці хвілінаў” партыяй, пабудаванай на ўзор былой КПСС. Кіруюць ёй чыноўнікі, штатныя ідэолагі і набліжаныя да іх асобы.

 
18.02.2012 14:03, Грамадства
рэйтынг навіны: 8.050, прачытана: 153, каментароў: 2
Фотафакт. Вяртанне з палігона ўзвода салдат (3 фота)

Наш фотакарэспандэнт зафіксаваў момант вяртання армейскага ўзвода адной з вайсковых частак 72 Аб’яднанага вучэбнага цэнтра, што дыслакуецца ў Пячах, з палявых вучэнняў на палігоне ў свае казармы.

 
18.02.2012 10:57, Грамадства
рэйтынг навіны: 2.699, прачытана: 93, каментароў: 0
7%-ная зніжка на ноўтбукі і нэтбукі ад барысаўскіх крамаў “Меркурый”. Паспяшайце!

У крамах ААТ “Меркурый-Барысаў”, што знаходзяцца на вуліцы 50 год БССР, 29-а, а таксама на вуліцы Дзяржынскага, 89, ад сённяшней суботы да 23 лютага ў рамках акцыі “Чырвоны тыдзень ноўтбукаў” прадастаўляецца зніжка 7%.

 

Надвор'е ў Барысаве

  • 2…4 °C

    23.02.2012, ноч (03:00)

    пахмурна, без ападкаў

    вецер: паўднёва-заходні, 8–10 м/с,

    740 мм. рт. сл., вільготнасць: 94–96%

  • 2…4 °C

    23.02.2012, раніца (09:00)

    пахмурна, без ападкаў

    вецер: паўднёвы, 10–12 м/с,

    735 мм. рт. сл., вільготнасць: 94–96%

  • 1…3 °C

    23.02.2012, дзень (15:00)

    пахмурна, возможен дождж

    вецер: паўднёва-заходні, 11–13 м/с,

    727 мм. рт. сл., вільготнасць: 96–98%

  • 1…3 °C

    23.02.2012, вечар (21:00)

    пахмурна, без ападкаў

    вецер: заходні, 10–12 м/с,

    726 мм. рт. сл., вільготнасць: 93–95%

Апытанне

Ці свабодна Вы чытаеце па-беларуску?
Так, свабодна
Дастаткова свабодна
Не, з вялікімі цяжкасцямі
Толькі загалоўкі
Стараюся па-беларуску не чытаць

Папулярныя навіны

Каментуемыя навіны

Чытаемыя навіны