www.barysau.by
НБРБ USD EUR RUB
22.05 -0.2%8230 -1.1%10510 -1%264
19.05 -0.5%8210 -0.1%10400 0.9%261.5
18.05 0%8170 -0.2%10390 0%264
Лагін:
Пароль:
 
рэгістрацыя карыстальніка
аднаўленне пароля
bel

Карысная інфармацыя

Навіны Барысаўскага рэгіёна | RSS

19.05.2012 21:32, субота
Спорт, рэйтынг навіны: 2.294
прачытана: 39, каментароў: 0

Прыемны фотафакт: Фанаты БАТЭ прэзентавалі банэр па-беларуску

Фанаты футбольнага клуба БАТЭ прэзентавалі падчас матчу з мазырскай “Славіяй” (2:1) новы банэр па-беларуску. “Назаўжды ў нашых сэрцах да канца нашых дзён БАТЭ Барысаў” – гаворыцца на плакаце.

19.05.2012 21:58, субота
Спорт, рэйтынг навіны: 2.345
прачытана: 47, каментароў: 0

Відэафакт: Спартыўны каментатар Павел Баранаў каментаваў матч БАТЭ – Славія па-беларуску

Тыднем раней палову тайма каментаваў матч па-беларуску Уладзімір Навіцкі. Матч 11 тура БАТЭ (Барысаў) – “Славія” (Мазыр) трансляваўся ў прайм-тайм на тэлеканале “Беларусь-2”. Каментатар Павел Баранаў правёў трансляцыю на беларускай мове.

18.05.2012 13:27, пятніца
Палітыка, рэйтынг навіны: 4.514
прачытана: 78, каментароў: 1

Каму патрэбныя 100 даляраў?

Былы барысаўскі дэпутат, а  цяпер старшыня афіцыйнай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанід Козік, наведваючы прадпрыемства па здабычы каменя “Граніт” у Мікашэвічах заявіў, што Еўропа плаціць па 100 даляраў за кожнага чалавека, якога незалежныя прафсаюзы “выцягваюць” з ФПБ.

18.05.2012 13:07, Здарэнні
рэйтынг навіны: 4.326, прачытана: 49, каментароў: 1
Цана свабоды: упакоўка сасісак і бутэлька гарэлкі

Цяпер 23-гадовы жыхар Барысава не ўбачыць пэўны час ані першага, ані другога. А ўсё таму, што ўчора а 20.15 ў краме “Дабраном”, што на вуліцы Чалоўскай, адкрыта выкраў ўпакоўку сасісак, бутэльку гарэлкі і збег. Праўда, вельмі хутка яго затрымалі па заяве 39-гадовай прадавачкі гэтай крамы.

 
18.05.2012 10:11, Здарэнні
рэйтынг навіны: 2.353, прачытана: 61, каментароў: 0
З будоўлі новага футбольнага стадыёна знік зварачны апарат

Учорашняй ноччу невядомы злодзей, скарыстаўшыся адсутнасцю вартаўніка ў памяшканні вартоўні і пакінутымі без нагляду ключамі, на тэрыторыі, на якой будуецца новы футбольны стадыён Барысава, з прарабскай выкраў зварачны апарат.

 
17.05.2012 13:15, Грамадства
рэйтынг навіны: 8.730, прачытана: 107, каментароў: 3
Моўная дыфузія ці непісьменнасць: Посажены цветы. Не ходиць (фотафакт)

Беларуская мова ў прастамоўі барысаўцаў сустракаецца вельмі рэдка. Часцей можна сустрэць толькі адгалоскі мовы ў выглядзе г.зв. трасянкі з выразнымі фрыкатыўнымі элементамі ці паасобнымі словамі альбо выпадковымі фразеалагізмамі накшталт “млявы і абыякавы да жыцця”, што, дарэчы, яскрава характарызуе стан многіх жыхароў Барысава да беларускай мовы.

 
17.05.2012 11:14, Эканоміка
рэйтынг навіны: 6.336, прачытана: 53, каментароў: 2
Алег Мацкевіч: У інтарэсах звычайных грамадзян у нас практычна нічога не робіцца

Нашым чытачам добра вядома пра спробы барысаўскага праваабаронцы Алега Мацкевіча разабрацца з канфліктам вакол перабояў у дзяржаўным гандлі з таннейшым “сацыяльным малаком”. Перапіска з адміністрацыяй Барысаўскага малочнага камбіната, а таксама з Камітэтам дзяржкантролю Мінскай вобласьці і Мінскім аблвыканкамам доўжылася амаль тры месяцы.

 
17.05.2012 10:42, Грамадства
рэйтынг навіны: 6.419, прачытана: 66, каментароў: 2
Рэпартаж з Навасадаў: У калгасах хутка на злачынствы пойдуць, каб трапіць на заробкі ў турму (+ 13 здымкаў)

Напярэдадні не змог бы і ўявіць, што буду вандраваць у дні афіцыйных турэмных святаў. У вёсцы-турме Навасады, што месціцца ўздоўж чыгуначнай трасы Барысаў – Ворша і налічвае да 3 тысяч вязняў, ушаноўвалі 300-годдзе існавання пэнітэнцыярнай сістэмы.

 
16.05.2012 14:08, Эканоміка
рэйтынг навіны: 2.291, прачытана: 67, каментароў: 0
Праверка на заводзе АГУ: заданні па пастаўках сельгаспрадукцыі для дзяржаўных патрэб не выкананы

Планавая праверка на барысаўскім заводзе “Аўтагідраўзмацняльнік” была праведзеная Барысаўскім міжраённым камітэтам дзяржаўнага кантролю. Значная доля парушэнняў был выяўлена на тэрыторыі далучанай да АГУ аграрнай жывёлагадоўчай гаспадаркі ў барысаўскай вёсцы Судоль.

 
16.05.2012 12:33, Культура
рэйтынг навіны: 2.269, прачытана: 64, каментароў: 0
У фільме “У тумане”, які пакажуць у Канах, у галоўнай ролі ўраджэнец Барысава (+ фота, відэа)

Расійскі кінакрытык Андрэй Плахаў называе фільм “У тумане” “экзістэнцыяльнай драмай на партызанскім матэрыяле”. Эмацыйнае напружанне, уласцівае творам Васіля Быкава, Сяргей Лазніца падкрэслівае адсутнасцю музыкі.

 
16.05.2012 11:33, Здарэнні
рэйтынг навіны: 2.164, прачытана: 48, каментароў: 0
У жанчыны з незачыненага аўтамабіля выкрадзены ноўтбук

Учора, 15 мая, у міліцыю звярнулася 29-гадовая жыхарка Барысава з просьбай усталяваць асобу, якая з 18.00 да 18.30 на вуліцы Гагарына з яе незачыненай аўтамашыны Hyundai выкрала сумку з ноўтбукам.

 
16.05.2012 10:26, Грамадства
рэйтынг навіны: 2.457, прачытана: 94, каментароў: 0
Рэпартаж: Трапіш сёння ў Печы – лічы, вылецеў у трубу! (+ 7 здымкаў)

Прапануем увазе нашых чытачоў рэпартаж журналіста “Радыё Свабода” Віталя Сямашкі, зроблены ў Пячах яшчэ ў кастрычніку мінулага года. За паўгады ў былым вайсковым гарадку сітуацыя палепшала – напрыклад, часткова пачаў дзейнічаць колішні Дом афіцэраў, аднак настроі людзей наўрадці змяніліся.

 

Надвор'е ў Барысаве

  • 24…26 °C

    21.05.2012, дзень (15:00)

    ясна, без ападкаў

    вецер: паўднёва-ўсходні, 3–5 м/с,

    749 мм. рт. сл., вільготнасць: 47–49%

  • 18…20 °C

    21.05.2012, вечар (21:00)

    ясна, без ападкаў

    вецер: паўднёва-ўсходні, 1–3 м/с,

    749 мм. рт. сл., вільготнасць: 73–75%

  • 13…15 °C

    22.05.2012, ноч (03:00)

    ясна, без ападкаў

    вецер: паўднёва-ўсходні, 1–3 м/с,

    749 мм. рт. сл., вільготнасць: 87–89%

  • 20…22 °C

    22.05.2012, раніца (09:00)

    ясна, без ападкаў

    вецер: усходні, 1–3 м/с,

    749 мм. рт. сл., вільготнасць: 72–74%

Папулярныя навіны

Каментуемыя навіны

Чытаемыя навіны