 |
19.05.2012 21:32, Спорт
рэйтынг: 2.294, прагляды: 39, каментары: 0
Фанаты футбольнага клуба БАТЭ прэзентавалі падчас матчу з мазырскай “Славіяй” (2:1) новы банэр па-беларуску. “Назаўжды ў нашых сэрцах да канца нашых дзён БАТЭ Барысаў” – гаворыцца на плакаце.
|
| |
 |
19.05.2012 21:58, Спорт
рэйтынг: 2.345, прагляды: 47, каментары: 0
Тыднем раней палову тайма каментаваў матч па-беларуску Уладзімір Навіцкі. Матч 11 тура БАТЭ (Барысаў) – “Славія” (Мазыр) трансляваўся ў прайм-тайм на тэлеканале “Беларусь-2”. Каментатар Павел Баранаў правёў трансляцыю на беларускай мове.
|
| |
 |
18.05.2012 13:27, Палітыка
рэйтынг: 4.514, прагляды: 78, каментары: 1
Былы барысаўскі дэпутат, а цяпер старшыня афіцыйнай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанід Козік, наведваючы прадпрыемства па здабычы каменя “Граніт” у Мікашэвічах заявіў, што Еўропа плаціць па 100 даляраў за кожнага чалавека, якога незалежныя прафсаюзы “выцягваюць” з ФПБ.
|
| |
 |
18.05.2012 13:07, Здарэнні
рэйтынг: 4.326, прагляды: 49, каментары: 1
Цяпер 23-гадовы жыхар Барысава не ўбачыць пэўны час ані першага, ані другога. А ўсё таму, што ўчора а 20.15 ў краме “Дабраном”, што на вуліцы Чалоўскай, адкрыта выкраў ўпакоўку сасісак, бутэльку гарэлкі і збег. Праўда, вельмі хутка яго затрымалі па заяве 39-гадовай прадавачкі гэтай крамы.
|
| |
 |
18.05.2012 10:11, Здарэнні
рэйтынг: 2.353, прагляды: 61, каментары: 0
Учорашняй ноччу невядомы злодзей, скарыстаўшыся адсутнасцю вартаўніка ў памяшканні вартоўні і пакінутымі без нагляду ключамі, на тэрыторыі, на якой будуецца новы футбольны стадыён Барысава, з прарабскай выкраў зварачны апарат.
|
| |
 |
17.05.2012 13:15, Грамадства
рэйтынг: 8.730, прагляды: 107, каментары: 3
Беларуская мова ў прастамоўі барысаўцаў сустракаецца вельмі рэдка. Часцей можна сустрэць толькі адгалоскі мовы ў выглядзе г.зв. трасянкі з выразнымі фрыкатыўнымі элементамі ці паасобнымі словамі альбо выпадковымі фразеалагізмамі накшталт “млявы і абыякавы да жыцця”, што, дарэчы, яскрава характарызуе стан многіх жыхароў Барысава да беларускай мовы.
|
| |
 |
17.05.2012 11:14, Эканоміка
рэйтынг: 6.336, прагляды: 53, каментары: 2
Нашым чытачам добра вядома пра спробы барысаўскага праваабаронцы Алега Мацкевіча разабрацца з канфліктам вакол перабояў у дзяржаўным гандлі з таннейшым “сацыяльным малаком”. Перапіска з адміністрацыяй Барысаўскага малочнага камбіната, а таксама з Камітэтам дзяржкантролю Мінскай вобласьці і Мінскім аблвыканкамам доўжылася амаль тры месяцы.
|
| |
 |
17.05.2012 10:42, Грамадства
рэйтынг: 6.419, прагляды: 66, каментары: 2
Напярэдадні не змог бы і ўявіць, што буду вандраваць у дні афіцыйных турэмных святаў. У вёсцы-турме Навасады, што месціцца ўздоўж чыгуначнай трасы Барысаў – Ворша і налічвае да 3 тысяч вязняў, ушаноўвалі 300-годдзе існавання пэнітэнцыярнай сістэмы.
|
| |
 |
16.05.2012 14:08, Эканоміка
рэйтынг: 2.291, прагляды: 67, каментары: 0
Планавая праверка на барысаўскім заводзе “Аўтагідраўзмацняльнік” была праведзеная Барысаўскім міжраённым камітэтам дзяржаўнага кантролю. Значная доля парушэнняў был выяўлена на тэрыторыі далучанай да АГУ аграрнай жывёлагадоўчай гаспадаркі ў барысаўскай вёсцы Судоль.
|
| |
 |
16.05.2012 12:33, Культура
рэйтынг: 2.269, прагляды: 64, каментары: 0
Расійскі кінакрытык Андрэй Плахаў называе фільм “У тумане” “экзістэнцыяльнай драмай на партызанскім матэрыяле”. Эмацыйнае напружанне, уласцівае творам Васіля Быкава, Сяргей Лазніца падкрэслівае адсутнасцю музыкі.
|
| |
 |
16.05.2012 11:33, Здарэнні
рэйтынг: 2.164, прагляды: 48, каментары: 0
Учора, 15 мая, у міліцыю звярнулася 29-гадовая жыхарка Барысава з просьбай усталяваць асобу, якая з 18.00 да 18.30 на вуліцы Гагарына з яе незачыненай аўтамашыны Hyundai выкрала сумку з ноўтбукам.
|
| |
 |
16.05.2012 10:26, Грамадства
рэйтынг: 2.457, прагляды: 94, каментары: 0
Прапануем увазе нашых чытачоў рэпартаж журналіста “Радыё Свабода” Віталя Сямашкі, зроблены ў Пячах яшчэ ў кастрычніку мінулага года. За паўгады ў былым вайсковым гарадку сітуацыя палепшала – напрыклад, часткова пачаў дзейнічаць колішні Дом афіцэраў, аднак настроі людзей наўрадці змяніліся.
|
| |
 |
15.05.2012 16:02, Здарэнні
рэйтынг: 2.228, прагляды: 65, каментары: 0
Аварыя адбылося ўначы, каля 04.35. 26-гадовы грамадзянін Расіі, кіруючы Lifan Breez, рухаўся ў напрамку Брэста па дарозе Брэст – Мінск – мяжа РФ. На 422 кіламетры трасы кіроўца здзейсніў наезд на тросавая агароджу.
|
| |
 |
15.05.2012 15:18, Грамадства
рэйтынг: 2.283, прагляды: 74, каментары: 0
Спякотнае надвор’е, якое ўсталявалася ў Барысаве ў апошнія дні, змянілася на прахалоднае, таму адно з найлюбімейшых месцаў многіх барысаўцаў – пляж – сёння амаль пустуе. Аднак у непасрэднай блізіні ад яго жыццё віруе – нехта вудзіць рыбу ці “саабражае на траіх”, а хтосьці шукае ў каламутных затоках Бярэзіны вядомыя толькі яму “скарбы”.
|
| |
 |
15.05.2012 12:55, Палітыка
рэйтынг: 2.240, прагляды: 68, каментары: 0
Трое з чатырох заяўнікаў пікетаў “За сумленныя выбары без Лукашэнкі” ў Барысаве атрымалі пісьмовыя адмовы на правядзенне акцый з мясцовага райвыканкама. Пікеты планавалася правесці 15 траўня.
|
| |
 |
14.05.2012 11:58, Грамадства
рэйтынг: 4.143, прагляды: 55, каментары: 1
З сённяшнега дня і па 25 мая бягучага года на тэрыторыі Мінскай вобласці праводзіцца рэспубліканская акцыя “Разам супраць нелегальнага алкаголю!”.
|
| |
 |
14.05.2012 11:39, Здарэнні
рэйтынг: 4.028, прагляды: 37, каментары: 1
У суботу, 12 мая, у Барысаўскі РУУС звярнулася 77-гадовая жыхарка Барысава. У сваёй заяве яна паведаміла, што з 8 па 12 мая невядомы злодзей, знаходзячыся ў яе кватэры, выкраў 2,8 млн. рублёў.
|
| |
 |
14.05.2012 11:30, Спорт
рэйтынг: 4.111, прагляды: 50, каментары: 1
З рэзкай заявай наконт выказванняў галоўнага трэнера ФК “Гомель” Алега Кубарава выступіў барысаўскі БАТЭ. У заяве падкрэсліваецца, што ў паводзінах яго калегі Віктара Ганчарэнкі і іншых членаў трэнерскага штаба не было непавагі да саперніка.
|
| |
 |
13.05.2012 13:07, Грамадства
рэйтынг: 8.447, прагляды: 97, каментары: 3
Гісторыя Аляксандра Корыка, хлопца, родам з вёскі Бярэзінскага раёна, які пасля пацалункаў з барысаўскай дзяўчынай зразумеў, што ён гей: “Яе грудзі ўтыкаліся ў мяне. Мне гэты было непрыемна”. Корык – пераможца конкурсу Містэр Гей Беларусь, удзельнік праекта Гей Альянс Беларусі.
|
| |
 |
13.05.2012 11:24, Здарэнні
рэйтынг: 2.045, прагляды: 55, каментары: 0
У ноч на 10 мая невядомы злодзей узламаў дзверы бытоўкі на участку-167 у мікрараёне новабудоўляў “Поўнач-2” у Барысаве. З бытоўкі зніклі бензапіла, вымяральны прыбор і чатыры ўпакоўкі шрубоў.
|
| |
 |
13.05.2012 11:15, Здарэнні
рэйтынг: 1.966, прагляды: 43, каментары: 0
Менавіта такі яе аб’ём выявілі 11 мая аб 11.10 участковы інспектар міліцыі і супрацоўнікі аддзела Дэпартамента аховы МУС па месцы жыхарства 61-гадовага непрацуючага барысаўца.
|
| |
 |
13.05.2012 10:36, Спорт
рэйтынг: 2.004, прагляды: 49, каментары: 0
12 мая прайшлі матчы 10-тура чэмпіянату Беларусі па футболе. У цэнтральнай гульні “Гомель” на сваім полі прайграў БАТЭ – 0:1 (Бага, 40). Гэта ўжо восьмая запар перамога барысаўскага клуба. А вось пасляматчавая прэс-канферэнцыя трэнераў БАТЭ і “Гомеля” скончылася гучным скандалам.
|
| |
 |
11.05.2012 12:15, Здарэнні
рэйтынг: 1.910, прагляды: 51, каментары: 0
Крадзеж джынсаў адбыўся з гандлёвага павільёна ў ноч на 10 траўня. Невядомы злодзей пераламіў правушыну на ралеце і такім чынам пранікнуў унутр павільёна. 45-гадовы мясцовы прадпрымальнік зазнаў страты на агульную суму ў 3 млн. 875 тыс. рублёў.
|
| |
 |
11.05.2012 11:49, Грамадства
рэйтынг: 1.936, прагляды: 55, каментары: 0
Звыш дзвюх тысяч бацькоў і педагогаў Мінскай вобласці сабаў сёння, 11 траўня, абласны бацькоўскі сход “Ад якасці ўзаемадзеяння – да якасці выхавання, якасці жыцця – нашай і дзяржавы”.
|
| |
 |
11.05.2012 11:31, Палітыка
рэйтынг: 1.871, прагляды: 45, каментары: 0
Фактычна пад “неканструктыўнымі сіламі” маюцца на ўвазе людзі, якія не толькі маюць у сабе смеласць выказваць сваё меркаванне, але і адстойваць яго. І не абавязкова гэта прадстаўнікі мясцовай дэмакратычнай апазіцыі і незалежных прафсаюзаў, але і звычайныя рабочыя, якія змагаюцца за павышэнне сваіх заробкаў.
|
| |
 |
10.05.2012 20:17, Здарэнні
рэйтынг: 2.008, прагляды: 72, каментары: 0
Сёння днём на 370-м кіламетры трасы М1 перавярнуўся аўтамабіль Volvo. Як аказалася, ён ехаў з Барысава ў Асіповічы і перавозіў сальвент – лёгкую на ўзгаранне вадкасць, якая ў выніку стала вылівацца з гарлавіны цыстэрны на зямлю. На месца здарэння адразу пасля паступлення паведамлення выехалі супрацоўнікі МНС.
|
| |
 |
10.05.2012 15:04, Здарэнні
рэйтынг: 2.016, прагляды: 75, каментары: 0
У абодвух аўтааварыях ёсць пацярпелыя: у Лошніцы 9-гадовае дзіця атрымала страсенне галаўнога мозгу, у ў Барысаве 25-гадовы вадзіцель з цяжкімі траўмамі дастаўлены ў рэанімацыю.
|
| |
 |
10.05.2012 14:03, Здарэнні
рэйтынг: 1.885, прагляды: 55, каментары: 0
Такі вялізны аб’ём брагі, а таксама 9,5 літраў уласна самагону і два самагонныя апараты выявіў у першай палове дня 8 траўня ўчастковы інспектар міліцыі па месцы жыхарства 50-гадовай непрацуючай жыхаркі барысаўскай вёскі Стайкі.
|
| |
 |
10.05.2012 13:40, Грамадства
рэйтынг: 1.873, прагляды: 53, каментары: 0
Напярэдадні 67-ых угодкаў вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў адбылася сустрэча сацыяльных работнікаў Барысава з жыхарамі вёскі Садоўшчына ў доме сацыяльных паслуг. Тут адбылося і ўшанаванне удзельніцы Вялікай Айчыннай вайны Зінаіды Маркаўны Конан.
|
| |
 |
10.05.2012 12:55, Здарэнні
рэйтынг: 1.838, прагляды: 48, каментары: 0
У аўторак, 8 траўня, пасля праведзенай праверкі распачатая крымінальная справа паводле арт. 205 ч. 2 КК Рэспублікі Беларусь у дачыненні да невядомага злодзея, які з 20 па 27 красавіка з незачыненай кватэры 35-гадовага непрацуючага жыхара Барысава выкраў кампутар.
|
| |